Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Вожыкі"
Памятная манета "Вожыкі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2011 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi, злева – проба сплаву; па крузе надпiсы: уверсе – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява вожыкаў, у вачах аднаго з іх – устаўкі з крышталю Свароўскi; па крузе надпiсы: ВОЖЫКІ * ERINACEUS CONCOLOR.