Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Беларусь – Кітай. 20 гадоў дыпламатычных адносін"
Памятныя манеты "Беларусь – Кітай. 20 гадоў дыпламатычных адносін"
Дата выпуску ў абарачэнне: 3 студзеня 2012 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
на фоне дэкаратыўнага пано з сімваламі дзвюх краін – выява стылізаванай пячаткі, унутры якой па крузе надпісы: БЕЛАРУСЬ – КІТАЙ і 20 ГАДОЎ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСІН; у цэнтры – дзве далоні ў дружалюбным рукапацісканні.