Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Вольная барацьба"
Памятныя манеты "Вольная барацьба"
Дата выпуску ў абарачэнне: 12 лістапада 2003 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi, для срэбнай – проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – "РЭСПУБЛiКА БЕЛАРУСЬ", у нiжняй – "ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ" на срэбнай i "АДЗIН РУБЕЛЬ" – на медна-нiкелевай.
Рэверс
у цэнтры – выява двух барцоў падчас паядынку на фоне люстэркавага квадрата; унiзе – надпiс у два радкi "ВОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА".