Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Ахалтэкінскі конь"
Памятная манета "Ахалтэкінскі конь"
Дата выпуску ў абарачэнне: 30 снежня 2011 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява дзвюх коней, якія імчацца стрымгалоў, што сімвалізуе дынаміку, хуткасць і сілу; унізе злева направа – намінал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву і год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – выява Ахалтэкінскага каня на фоне грэчаскага арнаменту, антычных калон і дэкаратыўнай кампазіцыі; злева надпіс: АХАЛТЭКІНСКІ КОНЬ.