Памятная манета "Полацк. Ганзейскі саюз"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2011 года
Дызайн: Д. Сураевска (Польшча)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты без насечкі.
Аверс
уверсе па крузе на стужцы надпіс: HANSA; пад ёй справа на фоне стылізаванай карты з гандлёвымі маршрутамі – выява гандлёвага парусніка; справа ад яго – выявы трызубца – атрыбута рымскага бога мораў Нептуна (грэчаскага Пасейдона) і кадуцэі – атрыбута рымскага бога гандлю Меркурыя (грэчаскага Гермеса); злева на манеце – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, па крузе герба надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ і год чаканкі, унізе манеты – намінал 20 РУБЛЁЎ, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.
Рэверс
уверсе па крузе надпіс: ПОЛАЦК; у цэнтры на фоне рэканструкцыі старажытнага горада – выява сцэны гандлю на гарадскім рынку; злева – рэльефная выява герба горада.