Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Уладзімірская"
Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 14 мая 2012 года; залатая, 50 рублёў - 28 снежня 2012 года; залатая, 1 000 рублёў - 28 снежня 2012 года; срэбная, 500 рублёў - 28 снежня 2012 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць прамавугольную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал: 20, 50, 500 і 1000 РУБЛЁЎ, справа ад наміналу – год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Уладзімірская"; на манетах наміналам 1000 рублёў і 500 рублёў па перыметры – Дзеісусны чын: у цэнтры яго – Збавіцель, па правую руку ад Яго – Багародзіца, архангел Міхаіл, апостал Пётр, Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў; па левую руку – Іаан Прадцеча, архангел Гаўрыіл, апостал Павел, Іаан Златавуст і Мікалай Цудатворац; на манеце наміналам 20 і 500 рублёў – фон, выявы німбаў над Збавіцелем, Багародзіцай, Іаанам Прадцечай, архангеламі, апосталамі і свяціцелямі, а таксама зоркі на адзенні Багародзіцы выкананы золатам; унізе на ўсіх манетах надпіс: УЛАДЗІМІРСКАЯ.