Памятныя манеты "Максім Танк. 100 гадоў"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 жніўня 2012 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – стылізаваная выява пейзажу: дрэва, луг, жоравы; надпісы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); справа – год чаканкі: 2012; злева (на срэбнай манеце) – проба сплаву.
Рэверс
справа – рэльефная выява класіка беларускай літаратуры Максіма Танка, які сядзіць за сталом; злева – стылізаваная выява беларускага пейзажу: луг, возера і птушкі, якія ляцяць у небе. Унізе ў два радкі надпісы: МАКСІМ ТАНК, 1912—1995 (гады жыцця).