Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2014 года. Лыжныя гонкі"
Памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2014 года. Лыжныя гонкі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 верасня 2012 года
Дызайн: М. Шульце (Германія)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры круга, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; надпісы: уверсе па крузе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на залатой і срэбнай) і 100 РУБЛЁЎ (на срэбнай); унізе ў цэнтры – год чаканкі: 2012; злева – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры на фоне круга – рэльефная выява двух лыжнікаў падчас спаборніцтваў; надпісы: унізе – ЛЫЖНЫЯ ГОНКІ; уверсе па крузе – АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ 2014 ГОДА.