Памятная манета "Танга"
Дата выпуску ў абарачэнне: 24 кастрычніка 2012 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява знака ў форме спіралі, з элементамі кампазіцыі, якія рытмічна паўтараюцца, быццам танцуюць. Кампазіцыя складаецца з фракталаў; унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ, злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры -- выява дзвюх пар у танцы, якія адлюстроўваюць матыў, стыль і спецыфіку танга (выява пары злева выканана метадам тампадрукавання); злева па крузе надпіс: ТАНГА.