Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Алiмпiйскiя гульнi 2004 года. Афiны"
Памятная манета "Алiмпiйскiя гульнi 2004 года. Афiны"
Дата выпуску ў абарачэнне: 24 жніўня 2004 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),рэверс: В. Вронскі (Польшча)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты гладкая, на ёй – iндывiдуальны нумар.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi i проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ТЫСЯЧА РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры на фоне каланады – адлюстраванне элiна на каляснiцы, якi кiруе чацвёркай коней; уверсе – надпiсы ў два радкi АНNA i АЛIМПIЙСКIЯ ГУЛЬНI; унiзе – надпiс 2004.