Памятныя манеты "Бацькоўства"
Дата выпуску ў абарачэнне: 23 кастрычніка 2012 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – выява дэкаратыўнай кампазіцыі – стылізаванай малекулы ДНК (дэзаксірыбануклеінавай кіслаты) з Х(ікс)- і У(ігрэк)- храмасомамі па баках, якая выканана ў стылістыцы саломапляцення; пад ёй указаны: злева – год чаканкі (на срэбнай – і проба сплаву), справа – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ ( на медна-нікелевай); уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ.
Рэверс
у цэнтры – выява дзіцяці, якога нясе бусел, унізе – выява вясковай хаты, за якой расце дрэва; унізе па крузе надпіс: БАЦЬКОЎСТВА.