Памятная манета "Год Змяі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 27 снежня 2012 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў механізма гадзінніка, Сонца і Месяца, у цэнтры механізма гадзінніка -- устаўка з фіяніту; справа – год чаканкі; злева – проба сплаву; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ; уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ.
Ва ўнутраным крузе размешчаны лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месячнага календара. Золатам выдзелены элементы механізма гадзінніка і год Змяі: 2013.
Рэверс
у цэнтры – выява змяі, скручанай у спіраль, у атачэнні зорак і арнаменту, унутры спіралі – пазалочаны кітайскі іерогліф, што абазначае змяю; унізе надпіс: ГОД ЗМЯІ.