Памятные манеты "Легенда пра мядзведзя"
Дата выпуску ў абарачэнне: 27 снежня 2012 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – на фоне сімвала вечнага руху – кола калаўрота, фактура якога прераходзіць у структуру гадавых колцаў на зрэзах дрэва, -- стылізаваная выява сілуэтаў мядзведзя і мужчын – вобразаў беларускіх легендаў і элементы беларускага народнага пляцення; унізе – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – стылізаваная выява мядзведзя, міфалагічных вобразаў і сімвалаў беларускіх легендаў; унізе па крузе надпіс: ЛЕГЕНДА ПРА МЯДЗВЕДЗЯ.