Памятные монеты "Ганчарства"
Дата выпуску ў абарачэнне: 27 снежня 2012 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); па крузе – стылізаваны вянок з лісця і кветак васілька і канюшыны, які ўяўляе суквецце рамёстваў, цесна сплеценых паміж сабой у бясконцасць круга (сімвал даўгавечнасці і шчасця); злева – год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры на фоне стылізаванага беларускага сельскага пейзажу – выява збана з вадой, злева – жанчыны з вёдрамі, справа – вясковых хатак; уверсе надпіс: ГАНЧАРСТВА.