Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Васілёк сіні"
Памятная манета "Васілёк сіні"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2012 года
Дызайн: Майке Хоф (Германія)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, -- рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, злева – проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 10 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява васількоў, адзін з якіх выкананы метадам тампадрукавання, на ім матылёк; уверсе па крузе надпіс: Васілёк сіні – Centaurea cyanus.