Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Зубр"
Памятныя манеты "Зубр"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2012 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, злева – проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява зубра, у вачах – устаўкі з двух брыльянтаў (на залатой) і двух сінтэтычных крышталёў (на срэбнай); унізе па крузе надпісы: ЗУБР. BISON BONASUS.