Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Мінск-Арэна"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2012 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на фоне лядовай пляцоўкі – выява спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна", пад ёй надпіс: Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Мінск-Арэна; унізе – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – гульнявая кампазіцыя з двума хакеістамі на фоне лядовага пакрыцця; уверсе – лагатып Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай – ЧМ ИИХФ 2014 (IIHF 2014 BELARUS).