Памятная манета "Рак. 2013 (Cancer. 2013)"
Дата выпуску ў абарачэнне: 19 красавіка 2013 года
Дызайн: Д. Сураевска (Польшча)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты гладкая.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты – выява фрагмента гравюры з работы "Ars Magna Lucis et Umbrae" нямецкага вучонага А. Кірхера, якая ўяўляе ўзаемадзеянне нябесных цел; справа – проба сплаву, пад ёй – фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы"; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ і год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры на фоне стылізаванай выявы гадзінніка, які знаходзіцца на гадзіннікавай вежы на плошчы Святога Марка ў Венецыі, – рэльефная пазалочаная стылізаваная выява рака, злева па крузе надпіс: CANCER; унізе – устаўка: празрыстая капсула, у якой знаходзіцца рухомы срэбны з пазалотай філігранны элемент у выглядзе рака.