Памятная манета "Ружа (Rosa)"
Дата выпуску ў абарачэнне: 19 красавіка 2013 года
Дызайн: У. Валежак (Польшча)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – рэльефная выява фрагмента карціны І. Хруцкага "Кветкі і садавіна", злева ад яе – выкананая метадам тампадрукавання выява кветкі архідэі; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 10 РУБЛЁЎ, фірменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы", год чаканкі і проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры – на фоне рэльефнай стылізаванай выявы кветкі ружы выкананы метадам тампадрукавання відарыс кветкі ружы; унізе надпіс: ROSA.