Памятныя манеты "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія"
Дата выпуску ў абарачэнне: 14 мая 2013 года
Дызайн: М. Шульце (Германія)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, злева – проба сплаву (на срэбных); па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), 10 РУБЛЁЎ і 100 РУБЛЁЎ (на срэбных манетах адпаведнага наміналу).
Рэверс
на срэбнай манеце наміналам 100 рублёў і медна-нікелевай наміналам 1 рубель: у цэнтры на фоне дэкаратыўнага арнаменту – рэльефная выява футбаліста, які ў скачку б’е па мячы; уверсе па крузе надпіс: 2014 FIFA WORLD CUP BRASIL™; на срэбнай манеце наміналам 10 рублёў: у цэнтры на фоне стылізаванай выявы зямнога шара – фрагмент вугла футбольнага поля з мячом; уверсе па крузе надпіс: 2014 FIFA WORLD CUP BRASIL™.