Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Іверская"
Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 15 ліпеня 2013 года; залатая, 50 рублёў - 26 ліпеня 2013 года; залатая, 1 000 рублёў - 26 ліпеня 2013 года; срэбная, 500 рублёў - 26 ліпеня 2013 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць прамавугольную форму, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал: 20, 50, 500 і 1000 РУБЛЁЎ, справа ад наміналу – год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Іверская"; над ім – выявы анёлаў і надпісы на грэчаскай мове; на манетах наміналам 20, 500 і 1000 рублёў – на фоне стылізаванай выявы вінаграднай лазы з галінкамі – па абодвух баках апосталы і евангелісты: Пётр, Іаан, Марк, Андрэй, Іакаў, Фама, Павел, Мацвей, Лука, Сымон, Варфаламей, Піліп; на срэбнай манеце наміналам 20 і 500 рублёў – выявы німбаў над Збавіцелем, Багародзіцай, апосталамі і евангелістамі, а таксама зорка на аддзенні Багародзіцы выкананы золатам; унізе надпіс: ІВЕРСКАЯ.