Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Скарпіён (Scorpio)"
Памятныя манеты "Скарпіён (Scorpio)"
Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 16 верасня 2013 года; медна-нікелевая, 1 рубель - 10 верасня 2015 года
Дызайн: Іван Турэцкі (Украіна)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты – фрагмент гравюры, на якой адлюстраваны Cонца, Месяц і зоркі; справа – проба сплаву; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ і год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – стылiзаваная выява скарпіёна, уверсе – надпіс: SCORPIO; унізе – задыякальны сімвал сузор'я і ўстаўкі з крышталёў Свароўскі.