Памятная манета "100 год прафсаюзнаму руху Беларусi"
Дата выпуску ў абарачэнне: 16 лістапада 2004 года
Дызайн: аверс С. Заскевіч (Беларусь),рэверс Г.Максімаў (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.
Рэверс
на фоне карты Беларусi размешчана рэльефная выява шматлюднай калоны, якая сiмвалiзуе масавы прафсаюзны рух. На флазе – эмблема Фэдэрацыi прафсаюзаў Беларусi "ФПБ". Злева ад калоны – рэльефнае адлюстраванне Палаца культуры прафсаюзаў у Мiнску, пад iм надпiс 100 ГОД. Па крузе ўверсе надпiс ПРАФСАЮЗНАМУ РУХУ БЕЛАРУСI.