Памятныя манеты "Свяціцель Мікалай Цудатворац. 2013"
Дата выпуску ў абарачэнне: залатая, 100 рублёў - 15 кастрычніка 2013 года; срэбная, 20 рублёў - 15 кастрычніка 2013 года; срэбная, 500 рублёў - 19 снежня 2013 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь)реверс: У. Валежак (Польшча),С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай (наміналам 500 рублёў - гладкая).
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры па крузе надпіс: ПРАВОСЛАВНЫЕ СВЯТЫЕ; пад ім на фоне арнаменту – выява макета-рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку; злева – намінал: 100 РУБЛЁЎ (на залатой) і 20 і 500 РУБЛЁЎ (на срэбнай); справа – год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.
Рэверс
уверсе па крузе надпіс: СВЯТИТЕЛЬ НИКОЛАЙ ЧУДОТВОРЕЦ; у цэнтры на фоне арнаменту, які прымяняецца ў іканаграфіі, з устаўкай (чатыры фіяніты); на манеце наміналам 500 рублёў (чатыры крышталя Свароўскi) – вобраз Свяціцеля Мікалая Цудатворца.