Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Пераліўніца вялікая (Apatura iris)"
Памятная манета "Пераліўніца вялікая (Apatura iris)"
Дата выпуску ў абарачэнне: 15 лістапада 2013 года
Дызайн: Д. Сураевска (Польшча)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты гладкая.
Аверс
у цэнтры ў крузе на фоне стылізаванага крыла матылька: рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – год чаканкі, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; злева – проба сплаву, справа – фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры на фоне рэльефнай выявы раслін – выкананы метадам тампадрукавання матылёк Пераліўніца вялікая; унізе справа надпіс: APATURA IRIS.