Памятныя манеты "Рыбы (Pisces)"
Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 18 лістапада 2013 года; медна-нікелевая, 1 рубель - 12 жніўня 2014 года
Дызайн: Іван Турэцкі (Украіна)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – фрагмент гравюры з выявамі Сонца, Месяца і зорак; справа – проба сплаву (на срэбных манетах); па крузе ўнізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбных) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевых) і год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – стылiзаваная выява рыб; надпіс: PISCES; унізе – задыякальны сімвал сузор'я і ўстаўкі з крышталёў Свароўскі (на срэбных манетах).