Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Акадэмічнае веславанне"
Памятныя манеты "Акадэмічнае веславанне"
Дата выпуску ў абарачэнне: 31 снежня 2004 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),рэверс: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.
Рэверс
у цэнтральнай частцы размешчана рэльефная выява весляроў у лодцы для акадэмiчнага веславання на фоне стылiзаваных вёслаў; унiзе надпiс – АКАДЭМIЧНАЕ ВЕСЛАВАННЕ.