Памятныя манеты "Дуга Струвэ"
Дата выпуску ў абарачэнне: 29 снежня 2006 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
З пярэдняга і адваротнага бакоў манет – выступаючы кант па перыметры квадрата. Гурт манет рыфлёны.
Аверс
уверсе злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, справа – надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – контурная выява Рэспублікі Беларусь і схема пунктаў Дугі Струвэ на яе тэрыторыі, унізе ўказаны проба сплаву і намінал – 20 рублёў на срэбнай і 1 РУБЕЛЬ – на медна-нікелевай, а таксама на кожнай манеце – год чаканкі.
Рэверс
злева – рэльефная выява карты Еўропы, па якой праходзіць Дуга Струвэ, справа – выява карты свету, пад ёй надпісы: ДУГА СТРУВЭ і яе працягласць – 2880 км, па перыметры манеты дадзены назвы краін, праз якія праходзіць Дуга Струвэ: НАРВЕГІЯ ШВЕЦЫЯ ФІНЛЯНДЫЯ РАСІЯ ЭСТОНІЯ ЛАТВІЯ ЛІТВА БЕЛАРУСЬ УКРАІНА МАЛДОВА.