Памятная манета "Павел Масленікаў. 100 гадоў"
Дата выпуску ў абарачэнне: 30 студзеня 2014 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манета мае прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў манеты – кант, які выступае па перыметры прамавугольніка. Бакавая паверхня без насечкі.
Аверс
злева ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, вакол яго надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява палітры, на якой размешчаны выкананы метадам тампадрукавання фрагмент карціны мастака "Золата бяроз"; пад ім – намінал 20 РУБЛЁЎ, год чаканкі, проба сплаву.
Рэверс
уверсе надпіс: ПАВЕЛ МАСЛЕНІКАЎ; у цэнтры – рэльефная выява фрагмента карціны "Астрашыцкае возера", справа – рэльефная выява фотапартрэта мастака; унізе – аўтарскі подпіс і гады жыцця: 1914–1995.