Памятныя манеты "70 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 мая 2014 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – фрагмент новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску, на срэбнай манеце неба над будынкам музея – галаграма з выяваю святочнага салюту; унізе: справа – год чаканкі, злева – проба сплаву (на срэбнай), у цэнтры – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – дэкаратыўная кампазіцыя з трох папяровых самалёцікаў, якія лунаюць над квітнеючым дрэвам вішні; надпісы: уверсе па крузе – ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ, злева – 70 ГАДОЎ.