Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Бялыніцкая"
Дата выпуску ў абарачэнне: срэбная, 20 рублёў - 2 чэрвеня 2014 года; залатая, 50 рублёў - 2 чэрвеня 2014 года; залатая, 1 000 рублёў - 2 чэрвеня 2014 года; срэбная, 500 рублёў - 12 чэрвеня 2014 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу. Унутры арнаменту – памятны крыж, устаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ, 500 РУБЛЁЎ (на срэбных) і 50 РУБЛЁЎ, 1000 РУБЛЁЎ (на залатых), справа ад наміналу – год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Бялыніцкая"; на срэбных манетах наміналам 20 і 500 рублёў – выявы німбаў над Багародзіцай і Ісусам Хрыстом, анёлаў, шляк на адзенні Багародзіцы, а таксама скіпетр і дзяржава ў руках Багародзіцы і Ісуса Хрыста выкананы золатам; унізе надпіс: БЯЛЫНІЦКАЯ.