Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Звычайная зязюля"
Памятныя манеты "Звычайная зязюля"
Дата выпуску ў абарачэнне: 23 ліпеня 2014 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява маленькай птушкі на далонях, пад ёй справа – год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву); унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява зязюлі (яна прызнаная ў Беларусі ў 2014 годзе Птушкай года); па крузе надпісы: уверсе – ПТУШКА ГОДА, унізе – ЗВЫЧАЙНАЯ ЗЯЗЮЛЯ.