Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Званочак персікалісты"
Памятная манета "Званочак персікалісты"
Дата выпуску ў абарачэнне: 25 ліпеня 2014 года
Дызайн: Майке Хоф (Германія)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, уверсе па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – год чаканкі, проба сплава і намінал 20 РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява трох кветак званочка персікалістага, адна з якіх выканана метадам тампадрукавання; уверсе па крузе ў два радкі надпісы: "Званочак персікалісты" – Campanula persicifolia.