Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Заяц"
Памятныя манеты "Заяц"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 ліпеня 2014 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры ў крузе, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, уверсе па крузе надпис: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унізе – год чаканкі, проба сплаву, намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 50 РУБЛЁЎ (на залатой) манеце.
Рэверс
у цэнтры – рельефны відарыс зайца, у воку – устаўка з брыльянта (на залатой) і з фіяніта (на срэбнай); па крузе надпісы: унізе – ЗАЯЦ, уверсе – LEPUS EUROPAEUS.