Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятная манета "Алімпійскія гульні 2006. Хакей"
Памятная манета "Алімпійскія гульні 2006. Хакей"
Дата выпуску ў абарачэнне: 4 мая 2005 года
Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь),реверс: С. Някрасава(Беларусь), Рут Освальд Коперс (Германія)Чаканка: Манетны двор "Валкамбі", Швейцарыя
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня рыфлёная.
Аверс
у цэнтры ў крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi, проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.
Рэверс
у цэнтры, на фоне Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь, рэльефная выява двух хакеiстаў падчас гульнi; пад iмi надпiс ХАКЕЙ; па крузе: у верхняй частцы – надпiс АЛIМПIЙСКIЯ ГУЛЬНI 2006, у нiжняй частцы – нацыянальны геаметрычны арнамент.