Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Цялец (Taurus)"
Памятныя манеты "Цялец (Taurus)"
Дата выпуску ў абарачэнне: 12 жніўня 2014 года
Дызайн: Іван Турэцкі (Украіна)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – фрагмент гравюры з выявамі Сонца, Месяца і зорак; справа – проба сплаву (на срэбных манетах); па крузе ўнізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбных) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевых) і год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – стылізаваная выява цяльца, справа надпіс: TAURUS; уверсе – задыякальны сімвал сузор’я і ўстаўкі з крышталёў Свароўскі (на срэбных манетах).