Памятныя манеты "Прападобны Сергій ігумен Раданежскі"
Дата выпуску ў абарачэнне: 15 жніўня 2014 года
Дызайн: Э. Кургінян (Арменія)Чаканка: залатая, 5 000 рублёў - ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва; срэбная, 500 рублёў - ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з перарывістай насечкай, на гладкай паверхні пазначаны індывідуальны нумар манеты.
Аверс
уверсе ў центры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, над ім па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; па ўсёй манеце на фоне неба і птушак – пакрытыя золатам (на срэбнай манеце) у суправаджэнні тлумачальных надпісаў выявы сцэн жыція Прападобнага Сергія Раданежскага (нараджэнне Сергія Раданежскага, з’яўленне прападобнага старца отраку Варфаламею, бласлаўленне бацькоў, пастаўленне Сергія Раданежскага ў дыяканы і іерэі, вывад з зямлі крыніцы, бласлаўленне князя Дзмітрыя Данскога (кляймо выканана метадам тампадрукавання), з’яўленне Багародзіцы Сергію Раданежскаму, пахаванне Сергія Раданежскага); унізе манеты па крузе надпісы: справа – проба сплаву і год чаканкі, злева – намінал: 5000 РУБЛЁЎ (на залатой манеце) і 500 РУБЛЁЎ (на срэбнай).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява Прападобнага Сергія ігумена Раданежскага (на срэбнай манеце німб пакрыты золатам), па крузе – арнамент, які ўжываецца ў іканаграфіі, з устаўкамі з крышталёў Свароўскі (на срэбнай манеце), з жэмчуга (на залатой) і надпіс: ПРЕПОДОБНЫЙ СЕРГИЙ ИГУМЕН РАДОНЕЖСКИЙ.