Памятныя манеты "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Знаменне"
Дата выпуску ў абарачэнне: 27 лістапада 2014 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манеты маюць прамавугольную форму. З пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і ў два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – арнамент у выглядзе вінаграднай лазы, якая сімвалізуе Багародзіцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўі ў сувязі са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусі, і проба сплаву; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ, 500 РУБЛЁЎ (на срэбных) і 50 РУБЛЁЎ, 1000 РУБЛЁЎ (на залатых), справа ад наміналу– год чаканкі.
Рэверс
у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзіцы "Знаменне" (на срэбных манетах наміналам 20 рублёў, 500 рублёў выявы німбаў Багародзіцы, Ісуса Хрыста і серафімаў, а таксама найменне Маці Божай і зоркі на яе адзенні выкананы золатам); унізе – надпіс: ЗНАМЕННЕ.