Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Касцёл Яна Хрысціцеля"
Памятныя манеты "Касцёл Яна Хрысціцеля"
Дата выпуску ў абарачэнне: 24 снежня 2014 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; намінал: ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай манеце) і АДЗІН РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), унізе – год чаканкі (на срэбнай злева – проба сплаву).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява касцёла Яна Хрысціцеля ў в. Камаі і стылізаванай пячаткі з датамі будаўніцтва: ХVII–XVIII; уверсе злева надпісы: КАМАI, ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ, унізе надпіс: КАСЦЕЛ ЯНА ХРЫСЦIЦЕЛЯ.