Памятныя манеты "Тэніс"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2005 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай.
Рэверс
рэльефная выява тэнiсiсткi з ракеткай у руцэ на фоне геаметрычнай кампазiцыi стылiзаванага тэнiснага мячыка i ракеткi; надпiс ТЭНIС размешчаны справа ўнiзе пад вуглом, а таксама па абадку ракеткi, на якiм ён выкананы мiкратэкстам i чытаецца толькi пры павелiчэннi.