Памятныя манеты "Мікалай Радзівіл Чорны"
Дата выпуску ў абарачэнне: 4 лютага 2015 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры на фоне тытульнага ліста Брэсцкай Бібліі – сцэна ўручэння княжацкага тытула Свяшчэннай Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму (фрагмент карціны, якая знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж"); унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры – рэльефная выява Мікалая Радзівіла Чорнага і яго герб; па крузе ў два радкі надпісы: МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ і 1515–1565 (гады яго жыцця).