Памятныя манеты "1000-годдзе сканання святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра"
Дата выпуску ў абарачэнне: 27 сакавіка 2015 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – іконаграфічная выява сцэны Хрышчэння Русі; справа – год чаканкі, пад ім – проба сплаву (на срэбнай манеце), злева – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
уверсе ва ўнутраным крузе – іконаграфічная выява святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і па крузе надпіс: 1000-ЛЕТИЕ ПРЕСТАВЛЕНИЯ СВЯТОГО РАВНОАПОСТОЛЬНОГО КНЯЗЯ ВЛАДИМИРА; пад ёй па крузе – стылізаваныя выявы праваслаўных храмаў.