Памятные монеты "Беларускі балет. 2015"
Дата выпуску ў абарачэнне: 10 ліпеня 2015 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – франтальная выява будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.
Рэверс
у цэнтры – выява прымы¬-балерыны ў вобразе па матывах акадэмічных сцэн з класічных балетных пастановак, на фоне яе сукенкі – балерыны кардэбалету ў танцы; зверху па крузе ў два радкі надпіс: БЕЛАРУСКІ БАЛЕТ, справа ад яго – лагатып F15, які паказвае на прыналежнасць манеты да міжнароднай праграмы пад назвай Fabulous 15 (Ашаламляльныя 15).