Памятная манета "Год Малпы"
Дата выпуску ў абарачэнне: 7 верасня 2015 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў механізма гадзінніка, Сонца і Месяца, у цэнтры механізма гадзінніка – устаўка з фіяніту; справа – год чаканкі; злева – проба сплаву; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ.
Ва ўнутраным крузе размешчаны лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024 па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месячнага календара. Золатам выдзелены элементы механізма гадзінніка і Год Малпы (2016).
Рэверс
у цэнтры ўнутры круга з арнаменту – пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае малпу; па абодва бакі ад яго – выява дзвюх малпаў, якія жангліруюць на фоне цыркавога шатра; унізе надпіс: ГОД МАЛПЫ.