Памятныя манеты "Еўразійскі эканамічны саюз"
Дата выпуску ў абарачэнне: 19 кастрычніка 2015 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: "Маскоўскі манетны двор Дзяржзнака", Масква, Расія
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
у цэнтры ў крузе, апраўленым геаметрычным арнаментам, – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); у полі вонкавага круга – стылізаваныя выявы людзей, птушак, коннікаў, дамоў, якія сімвалізуюць дабрабыт і росквіт; унізе справа – год чаканкі; злева – проба сплаву (на срэбнай манеце).
Рэверс
у цэнтры – ромб, апраўлены геаметрычным арнаментам, у полі якога знаходзяцца эмблема Еўразійскага эканамічнага саюза і кругавы надпіс: ЕЎРАЗІЙСКІ ЭКАНАМІЧНЫ САЮЗ; вакол ромба – стылізаваная выява людзей, якія ўзяліся за рукі, дамоў і птушак, што сімвалізуе агульны дом і яднанне народаў. Стылізаваныя выявы выкананы метадам лазернага гравіравання.