Памятныя манеты "Надбароднік бязлісты"
Дата выпуску ў абарачэнне: 30 жніўня 2016 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў крузе – дэкаратыўная кампазіцыя ў форме кветкі з чатырма пялёсткамі, на якой намаляваны расліны, што ўваходзяць у гэтую серыю; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай манеце).
Рэверс
у цэнтры – рэльефная дэкаратыўная выява расліны надбародніка бязлістага, справа і злева ад якой буйным планам размешчаны фрагменты гэтай расліны; па крузе надпісы: уверсе – "Надбароднік бязлісты", унізе – "Epipogium aphyllum".