Памятная манета "Чэмпіянат свету па футболе 2006 года. Германія"
Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2005 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германія
Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi i проба сплаву; па крузе надпiс: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ.
Рэверс
выява футбольнага мяча, на якi нанесены малюнак карты свету. Адлюстраванне выканана тампадрукаваннем трыма колерамi: чорным i белым – футбольны мяч, шэрым – карта свету, на якой чорным колерам выдзелена тэрыторыя Германii – месца правядзення XVIII чэмпiянату свету па футболе. Вакол футбольнага мяча размешчаны 18 пяцiграннiкаў; па крузе надпiс: 2006 FIFA WORLD CUP GERMANY.