Галоўная
→ БАНКНОТЫ І МАНЕТЫ
→ Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам
→ Каталог
→ Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей. 2016"
Памятныя манеты "Свет вачыма дзяцей. 2016"
Дата выпуску ў абарачэнне: 12 верасня 2016 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
злева – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім – надпісы: намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год выпуску і проба сплаву (на срэбнай манеце); справа ўверсе – стылізаваны надпіс у два радкі: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – кампазіцыя з дзіцячых малюнкаў.
Рэверс
у цэнтры – выява хлопчыка і дзяўчынкі з драўлянымі птушкамі ў руках; уверсе па крузе надпіс: СВЕТ ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ; унізе па крузе – стылізаваная арнаментальная паласа.
У дызайне манеты выкарыстаны кампазіцыі з малюнкаў дзяцей узроставай катэгорыі да 6 гадоў, якія сталі пераможцамі адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка "Дзеці малююць манеты", праведзенага Нацыянальным банкам у рамках Дня адчыненых дзвярэй – 2014.