Памятныя манеты "Шлях Скарыны. Падуя"
Дата выпуску ў абарачэнне: 11 лістапада 2016 года
Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – гравюра з тытульнага ліста кнігі "Руф", выдадзенай Ф. Скарынам; злева і справа – дэкаратыўны арнамент, у поле якога ўпісаны: злева – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай); унізе ў цэнтры – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс
у цэнтры – выява горада Падуі са старадаўняй гравюры, справа і злева – фрагменты сярэдневяковых будынкаў; унізе – выявы армілярной сферы, гірлянды з дубовага лісця і знакаў з гравюр Ф. Скарыны; пад імі надпіс – "Падуя"; у верхняй частцы – надпіс па крузе "ШЛЯХ СКАРЫНЫ".