Памятная манета "Год Пеўня"
Дата выпуску ў абарачэнне: 12 снежня 2016 года
Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
Аверс
у вонкавым крузе ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, указаны год чаканкі і проба сплаву.
Ва ўнутраным крузе ў цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізму, Cонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізму – устаўка з фіяніту; па крузе – лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месячнага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2017 (год Пеўня).
Рэверс
у цэнтры – выява заваднога пеўня, размешчаная ў атачэнні зорак; уверсе ў выяве ключа – пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае пеўня; унізе – стылізаваныя выявы і надпіс: ГОД ПЕЎНЯ.